Аранжавы ўзровень небяспекі - парывы ветру могуць дасягаць 14 м/c

3 февраля 2020
Аранжавы ўзровень небяспекі ў прагнозе сіноптыкаў - парывы ветру сёння могуць дасягаць 14 метраў за секунду. Пры гэтым мінулыя выхадныя парадавалі сапраўдным цяплом - тэмпература паветра была на 10-13 градусаў вышэй за норму. Але цёплыя рэкорды на гэтым пакуль завершаны - з сярэдзіны тыдня люты, нарэшце, пачне ўладарыць. Яшчэ заўтра ў Мінску і рэгіёне ў дзённыя гадзіны да 3 цяпла, а ў сераду значна пахаладае. Ноччу ў Мінску і вобласці слупкі тэрмометраў апусцяцца да 8 з мінусам, днём - ад 3 да 5 марозу. Магчымы снег, а на дарогах галалёдныя з’явы. Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу і нядзелю тэмпература значна не зменіцца - днём максімум 2-4 марозу, ўначы - да мінус 6. Але ў асобных раёнах пахаладае і да 10 з мінусам.