Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на заўтра ў Беларусі

26 июня 2019

Па ўсёй краіне чакаюцца ліўні і навальніцы. На паўднёвым усходзе магчымы град. У першай палове дня - моцны парывісты вецер. Чакаецца і паніжэнне тэмпературы. Ужо ў пятніцу дзённы максімум складзе 21-22 градусы. Месцамі пройдуць дажджы.