Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі

29 июля 2014

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на бліжэйшыя дні сіноптыкі. Ліпень, здаецца, вырашыў адыграцца за першы месяц лета, які быў зусім не летнім. Сёння ў Беларусі дзённая тэмпература паветра чакаецца да плюс 35 градусаў. Трохі перадыхнуць атрымаецца толькі ўначы. У асноўным без ападкаў.
Дарэчы, такі тэмпературны фон перавышае кліматычную норму на 5-9 градусаў. Жнівень стартуе таксама гарачым надвор'ем. А між тым, МНС заклікае да акуратнасці ў лясах, бо пры сухім надвор'і павялічваецца колькасць лясных пажараў.