Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на сёння сіноптыкі ў Беларусі

8 декабря 2016

На змену маразам у Беларусь прыйшло пацяпленне разам са штармавым папярэджаннем.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на сёння сіноптыкі. Гэтай раніцай ужо ўзмацніўся вецер і ідзе мокры снег з дажджом. У некаторых раёнах парывы дасягаюць 18 метраў за секунду. Вадзіцелям варта быць уважлівымі - на дарогах будзе галалёдзіца. Слупкі тэрмометраў паднімуцца да 6 цяпла. Заўтра тэмпература павысіцца.