Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на сёння беларускія сіноптыкі

4 ноября 2013

Моцныя дажджы абрынуліся на краіну ўжо ўначы. Кароткачасовыя чакаюцца днём на паўночным усходзе Беларусі. Ападкі суправаджаюцца моцным ветрам. Яго парывы могуць дасягаць 20 метраў за секунду, па Віцебскай вобласці - да 24. Тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў цяпла. ДАІ рэкамендуе і вадзіцелям, і пешаходам быць асабліва ўважлівымі на дарогах.