Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру аб'яўлены ў Беларусі

24 января 2020
Ветрана сёння будзе і ў Беларусі. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Раніцай  і днём у многіх раёнах краіны парывы могуць дасягаць 18  метраў  за секунду. На дарогах галалёдзіца.
Выконваць хуткасны рэжым і дыстанцыю  рэкамендуе ў такіх умовах вадзіцелям ДАІ. Не варта забываць і пра тэхнічны стан машыны. Перад паездкай раяць прагрэць транспарт. Вельмі ўважлівымі трэба  быць і пешаходам. 
Дрэнная бачнасць і галалёд справакавалі ўсплёск аварый у краіне. Толькі за суткі адбылося 355 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 14  атрымалі траўмы.