Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі

10 февраля 2020
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны сёння ў Беларусі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру да 22 метраў за секунду. Днём часам мокры снег, які пераходзіць у дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ад 4 да 8 градусаў цяпла.