Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны на заўтра

2 апреля 2020
Трэцяга красавіка ў цэнтральным рэгіёне будзе воблачна з праясненнямі. Вецер заходні, паўднёва-заходні з парывамі да 20 метраў за секунду. Ноччу тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, ападкаў не прагназуецца. Раніцай месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Днём паветра прагрэецца да 11 градусаў са знакам плюс. Дарэчы, тэмпература паветра ў сакавіку была амаль на 3 з паловай градусы вышэйшай за кліматычную норму. Так цёпла ў першы месяц вясны бывае адзін раз на 10-15 гадоў.