Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'явілі ў Беларусі

10 марта 2020
Штармавое папярэджанне  на найбліжэйшыя тры дні. Парывы ветру будуць дасягаць 22 метраў за секунду. Заўтра на большай частцы тэрыторыі магчымы дажджы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 1 да 6 градусаў са знакам плюс. А днём паветра прагрэецца да плюс 6-12 градусаў. 
Ратавальнікі рэкамендуюць пакідаць машыны далей ад дрэў і няўстойлівых канструкцый. Пешаходам раяць абмінаць хісткія будынкі, пазбягаць мастоў, эстакад, трубаправодаў і ліній электраперадачы.