Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер

22 апреля 2018

Сіноптыкі зноў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Моцны вецер будзе сёння па паўночным усходзе Мінскай вобласці, а таксама ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Учора ў Беларусі ад непагадзі пацярпелі 15 населеных пунктаў. Парывы ветру месцамі да 27 метраў за секунду пашкодзілі тры жылыя дамы, два аб'екты сацкультбыту і 24 сельгаспабудовы. Зафіксавана 34 выпадкі падзенняў дрэў, пашкоджаныя тры легкавыя аўтамабілі. На працягу дня парушалася электразабеспячэнне амаль у тысячы населеных пунктаў. Раніцай без святла заставалася ўсяго шэсць пасёлкаў і дзевяць трансфарматарных падстанцый.