Вопытам барацьбы з дзіцячай парнаграфіяй у Інтэрнэце дзяліліся праваахоўнікі з Беларусі і Вялікабрытаніі

23 мая 2015

Вопытам барацьбы з дзіцячай парнаграфіяй у Інтэрнэце на гэтым тыдні ў сталіцы дзяліліся праваахоўнікі з Беларусі і Вялікабрытаніі. У Міжнародным вучэбным цэнтры Акадэміі МУС сабраліся лепшыя прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта нашай краіны і эксперты са Скотленд-Ярда. Акцэнт у трэнінгу зрабілі на выкарыстанні перадавых тэхналогій. Удзельнікі ў тэорыі і на практыцы вывучалі праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае высочваць злачынцаў у Глабальнай сетцы, а таксама вывучалі спецыфіку работы з файлаабменнікамі - галоўнымі крыніцамі неліцэнзійнага фота- і відэакантэнту.

Слухачы паспяхова прайшлі выніковае сумоўе. У якасці пацвярджэння сваіх ведаў усе ўдзельнікі атрымалі пасведчанні дзяржаўнага ўзору і сертыфікаты аб павышэнні кваліфікацыі.