Колькі намі сказана аб тым, як у 90-я літаральна з небыцця вярнулі галіну машынабудавання, аб тым, у якім асартыменце і якой якасці вырабляем сёння тэхніку, але тое ўсё словы. Самы яркі прыклад таго, што лепш адзін раз убачыць, чым 100 разоў пачуць, быў прадэманстраваны ў гэтыя дні на Кастрычніцкай плошчы. Тут выставілі на ўсеагульны агляд больш як 70 узораў беларускай тэхнікі.
Завецца выстава "Лёс гігантаў". У экспазіцыю ўвайшлі не толькі навінкі айчыннай вытворчасці, доследныя і серыйныя ўзоры ад МАЗ, МТЗ, БелАЗ, "Амкадор", але і першыя мадэлі, якія сышлі з канвеераў легендарных прадпрыемстваў у мінулым стагоддзі. Так мянялася эпоха ў прадукцыі беларускіх гігантаў машынабудавання. Удасканаленне тэхнікі і тэхналогій, а таксама маштабы канструктарскіх ідэй выклікалі непадробную цікавасць у дзяцей і дарослых.
"Тэхніка ўражлівая, прыгожая. Выстава выдатная, я нават не бачыў такой тэхнікі, якую тут убачыў".
"Настрой выдатны. Я прыехаў сюды, каб убачыць усе шэдэўры беларускай вытворчасці. Больш за ўсё мне спадабаліся два электробусы".
"Вядома ж, БелАЗы, таму што яны вялікія і могуць вялізныя грузы цягаць".
"Віншуем з Днём Незалежнасці Беларусі! З Узбекістана мы".
"БелАЗы, электробусы, вось гэтыя самазвалы. Усё спадабалася мне".
Гэта толькі малая частка таго, што сыходзіць з канвеераў беларускіх прадпрыемстваў. Асобная лінейка была прысвечаная транспарту будучыні - электракарам. Сёння ў Беларусі адразу некалькі прадпрыемстваў - "Белкамунмаш", МАЗ, "БЕЛДЖЫ" - распрацоўваюць і выпускаюць электрааўтамабілі. У будучыні інжынеры і распрацоўшчыкі абяцаюць прадэманстраваць грузавы аўтамабіль на электрацязе.
Доследныя і серыйныя ўзоры ад МАЗ, МТЗ, БелАЗ, "Амкадор" на выставе "Лёс гігантаў"
5 июля 2020