Вопытнага браканьера затрымалі ва Ушацкім раёне

3 декабря 2019
33 кілаграмы адборнага ляшча. Браканьера са стажам ізноў затрымалі ва Ушацкім раёне. Ён папаўся ўжо трэці раз за год. Незаконнай рыбалкай жыхар Полацка зарабляе на вадаёмах Віцебскай вобласці. Гэтым разам шкоду ацанілі на тысячу рублёў. Парушальніка раней ужо прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай і 120 гадзін грамадскіх работ, а таксама штрафу на дзве з паловай тысячы рублёў.