Вопыт паспяховых аграгарадкоў павінен перадавацца і пераймацца

4 ноября 2013
Такое меркаванне выказаў сёння Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька падчас наведвання аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна. Раней гэты аграгарадок быў проста вялікай вёскай са звычайным сельгаспрадпрыемствам. Усё змянілася восем гадоў таму, калі гаспадарка ўвайшла ў склад агракамбіната Мачулішчы. І сёння тут ёсць дзіцячы сад, некалькі школ, мастацкая галерэя, а таксама фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнамі, вялізны гандлёвы цэнтр і нават свой футбольны стадыён. Як базу для спартыўных збораў яго выкарыстоўваюць нават знакамітыя расійскія клубы.

На сустрэчы з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства прагучала прапанова зняць дакументальны фільм пра ўнікальны аграгарадок. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі такую ідэю падтрымаў. Паводле яго слоў, Ціхінічы - прыклад таго, што можна зрабіць пры жаданні ўсяго за некалькі гадоў.