Вопыт байцоў беларускага наркакантролю запатрабаваны на міжнародным узроўні

8 июня 2017

Сёння пра гэта гаварылі дэлегаты пасяджэння АДКБ. На сустрэчы абмеркавалі і развіццё сітуацыі ў дзяржавах - удзельніках арганізацыі, наяўныя праблемы ў барацьбе з незаконным наркатрафікам, а таксама перспектыўныя кірункі далейшай дзейнасці. Запланавана таксама знаёмства ўдзельнікаў пасяджэння з вопытам МУС Беларусі па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў з выкарыстаннем Інтэрнэту. Толькі сёлета дзеянні беларускіх аператыўнікаў дазволілі прыцягнуць да адказнасці больш за 100 чалавек, што мелі дачыненне да распаўсюджвання наркотыкаў праз Глабальную сетку.

Кіраўнікі дэлегацый прааналізуюць і вынікі міжнароднай антынаркатычнай аперацыі "Канал - Заходні заслон". Яе вынікам стала канфіскацыя амаль 17 тон наркотыкаў. Узбуджана больш за 10 тысяч крымінальных спраў.