Вопыт Беларусі можа дапамагчы ў развіцці сістэм аховы здароўя іншых краін

16 марта 2016

Такое меркаванне сёння выказаў памочнік генеральнага дырэктара па неінфекцыйных захворваннях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Алег Часноў падчас наведвання навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія". У прыватнасці, спецыяліст высока ацаніў беларускі канцэр-рэгістр. Гэта інфармацыйны рэсурс, які ўтрымоўвае звесткі аб новых і раней вядомых выпадках злаякасных пухлін. Больш за тое, САЗ ужо прапаноўвае некалькі сумесных праектаў. Іх асноўная мэта - вывучэнне фактараў рызыкі ўзнікнення неінфекцыйных хвароб, а таксама наступная прафілактыка. Бо, як адзначаюць эксперты САЗ, менавіта сардэчна-судзістыя, анкалагічныя і эндакрынныя захворванні - частая прычына ранняй смяротнасці.

Алег Часноў, памочнік генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па неінфекцыйных хваробах і псіхічным здароўі: "Мы жадалі б паглядзець, як мы маглі б наладзіць працу з барацьбой з тытунём у Беларусі. Гэта не толькі шкода для лёгкіх, як шматлікія лічаць. Гэта, у першую чаргу, прычына смяротнасці ад анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў. Ладзім вельмі простыя праекты, якія накіраваныя, да прыкладу, на раннюю дыягностыку раку шыйкі маткі".

Гаўдэн Галеа, дырэктар аддзела неінфекцыйных захворванняў і ўмацавання здароўя на ўсіх этапах жыцця Еўрапейскага рэгіянальнага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: "Сёлета спецыялісты САЗ упершыню маюць намер правесці ў Беларусі абследаванне пад назвай "Стэпс", каб выявіць характэрныя фактары рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Для правядзення такіх праектаў плануецца накіраваць гранты з боку Еўрапейскага cоюза і Расіі, у прыватнасці, для ранняй дыягностыкі раку".

Акрамя таго, спецыялісты САЗ адзначылі поспехі нашай краіны па паказчыках матчынай і дзіцячай смяротнасці. Акрамя кардыялагічнага цэнтра, прадстаўнікі САЗ наведалі сёння і РНПЦ анкалогіі. Візіт спецыялістаў у Беларусь завершыцца заўтра.