Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету

17 января 2020
Паводле статыстычнага рэсурсу "Нам-беа", лідарам па індэксе кошту жыцця стаў Цюрых. Усе месцы ў першай пяцёрцы занялі гарады Швейцарыі. У дзясятку таксама ўвайшлі чатыры горады Нарвегіі і ісландскі Рэйк'явік. Індэкс кошту жыцця разлічваецца на аснове пакупніцкай здольнасці насельніцтва і цэн на харчаванне, транспарт і камунальныя паслугі. Усяго ў спісе 440 населеных пунктаў. Самым дарагім горадам СНД з'яўляецца Масква (251-е месца). Мінск аказаўся вельмі даступным - ён размясціўся на 345-м радку.