Аптымізацыю судова-экспертнай дзейнасці абмяркоўваюць у Мінску

23 октября 2014

Аптымізацыю судова-экспертнай дзейнасці абмяркоўваюць гэтымі днямі крыміналісты з СНД і Еўропы ў Мінску. На канферэнцыі сабраліся вядучыя спецыялісты Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Латвіі і Літвы. На семінары абмяркоўваюць укараненне інавацый у крыміналістычнай дзейнасці. Не так даўно ў нашай краіне быў створаны Камітэт судовых экспертыз - раней такія падраздзяленні існавалі ў кожным ведамстве аўтаномна. Аб'яднанне вядучых крыміналістаў дапамагло павысіць якасць працы.


Сёння Беларускі камітэт сабраў сотні прафесіяналаў, якія праводзяць больш як 120 відаў экспертыз.