Апытальнікі па сельскай гаспадарцы падчас перапісу насельніцтва запоўнілі два мільёны беларусаў

21 февраля 2020
Тэматычны блок уключаны ў анкеты ўпершыню. У ім пытанні пра наяўнасць зямельных участкаў, пра тое, якія сельскагаспадарчыя і пладова-ягадныя культуры там вырошчваюць. Уся інфармацыя толькі для патрэб статыстыкаў. Звесткі дазволяць ацаніць уклад сельскай гаспадаркі ў ВУП краіны, спрагназаваць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі, а значыць - гарантаваць харчовую бяспеку.

Раней поўныя звесткі ў статыстыкаў былі толькі па сельгасарганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках. Дзякуючы перапісу з'явіцца інфармацыя і пра дапаможныя гаспадаркі насельніцтва.