Апытанне жыхароў Беларусі. Якія пытанні хацелася б узняць на сустрэчы з Прэзідэнтам?

1 марта 2019

Пакуль ідзе апрацоўка і сістэматызацыя анлайн-лістоў, мы вырашылі правесці сваё апытанне.

"Я з'яўляюся маладой мамай. Для мяне вельмі актуальная тэма - гэта паліклінікі, гэта значыць забяспечанасць медыцынскімі кадрамі, таму што вельмі вялікая праблема трапіць да вузкіх спецыялістаў".

"Добраўпарадкаванне нашых дваровых тэрыторый, бо нашым дамам ужо больш чым 20 гадоў. У новабудоўлях гэтае пытанне як бы вырашаецца - будуюцца і дзіцячыя, і падлеткавыя пляцоўкі. А у нас, на жаль, такога няма. З задавальненнем прынялі б нават у гэтым удзел".

"Мне цікава, калі раптам маё дзіця захоча прадоўжыць службу, ці змогуць яны гэта зрабіць падчас службы па кантракце. Якія перспектывы, якія прэферэнцыі ў яго будуць у гэтм выпадку?"

"Апошнім час вельмі цікавае пытанне стварэння спартыўнай студэнцкай лігі, многім студэнтам нашага горада і рэспублікі будзе цікава гэта. Спартыўная ліга аб'яднае студэнтаў краіны для дасягнення добрых спартыўных мэтаў і вынікаў".