Вызначаны лепшы касец краіны

6 августа 2013

Лепшага касца краіны вызначылі на чэмпіянаце па ручной касьбе на Брэстчыне. Свята сабрала 17 каманд і больш як 40 удзельнікаў. Узяць косы ў рукі не пабаяліся нават дзяўчаты. Чэмпіянат - гэта яшчэ і добрая справа. Зарастанне балот негатыўна адбіваецца на экалогіі, некаторыя віды жывёл і раслін папросту могуць знікнуць. У выніку лепшым касцом краіны прызнаны Васіль Новік. Ён прадставіць Беларусь на еўрапейскім чэмпіянаце.