Аплаціць штраф - на месцы і па картцы

4 октября 2016

У аўтамабілях дарожна-паставой службы сталіцы ўсталявана 20 плацежных тэрміналаў. А ўжо ў лістападзе кожную машыну аператыўнага прызначэння аснасцяць аплатнай сістэмай безнаяўнага разліку. А гэта дадаткова амаль 120 тэрміналаў. Любой карткай на месцы можна аплаціць штраф за перавышэнне хуткасці, неналежнае паркаванне, непрышпілены рамень бяспекі, няпройдзены тэхагляд - за ўсе парушэнні, што выпісваюцца па штрафных талонах.

Зараз безнаяўны разлік запатрабаваны. Калі яшчэ ў студзені ў Маскоўскім раёне вадзіцелі аплачвалі карткамі трэць штрафаў за розныя парушэнні, то сёння - ўдвая больш.