Аплаціць праезд у метро з дапамогай бескантактавай банкаўскай карты можна на ўсіх станцыях

13 июня 2018

Аплаціць праезд у мінскім метро з дапамогай бескантактавай банкаўскай карты зараз можна на ўсіх станцыях. Кошт праезду пры такім спосабе аплаты застаецца нязменным - 65 капеек. На турнікетах усталяваныя спецыяльныя прыстасаванні - яны ж падыходзяць і для бескантактавых праязных. Сістэма ўжо некалькі месяцаў функцыянуе на найболей загружаных станцыях сталічнага метро. А новай паслугай ужо скарысталіся больш за 50 000 пасажыраў.

У гарадах СНД, акрамя Мінска, такая сістэма аплаты даступная ў Маскве і Кіеве.