Аплата праезду на магістралі Брэст - Масква стала аўтаматычнай

1 августа 2013
Сёння апоўначы пачала працу новая сістэма BELTOLL ці электронная аплата дарожнай пошліны. Механізм дзейнічае пры дапамозе бартавога прыстасавання, якое замацоўваецца ў салоне аўтамабіля. Дарэчы, каля паўсотні такіх прылад ужо набылі беларускія і замежныя вадзіцелі. За першыя суткі працы зафіксавана больш за 20 тысяч карыстальнікаў. Былі выяўлены і першыя парушальнікі.
Нагадаем, усяго 815 кіламетраў беларускіх дарог сталі платнымі. Новая сістэма аплаты тычыцца іншаземцаў, а таксама грузавікоў і аўтобусаў масай больш за тры з паловай тоны. Аплата не спаганяецца з легкавога транспарту краін мытнай тройкі.