Аперацыйны блок адкрылі сёння ў 10-й бальніцы Мінска

15 октября 2019

Новыя магчымасці ў афтальмалогіі. Унікальны аперацыйны блок адкрылі сёння ў 10-й бальніцы  Мінска. Там размясціліся 17 залаў для хірургічных умяшанняў. Сучаснае абсталяванне, аналагаў якому няма ў іншых клініках, дапаможа на больш высокім ўзроўні аказваць медыцынскую дапамогу пры складаных паталогіях вачэй. 80 % медыцынскіх апаратаў  - беларускай вытворчасці. Пра перадавыя методыкі расказалі Аляксандры Кавеліч.

Штогод у 10-й сталічнай клініцы праводзяць да 20 тысяч розных аперацый.
Пры гэтым кожную другую з іх  выконваюць менавіта ўрачы-афтальмолагі. Сёння для іх адкрываюцца дадатковыя прафесійныя магчымасці – у бальніцы пачынае працу новы аперацыйны блок з унікальным абсталяваннем. 

Усяго 17 хірургічных залаў, сярод іх 9 для мікрахірургіі. Менавіта тут будуць праводзіць самыя складаныя ўмяшанні, сярод іх і трансплантацыя рагавіцы. Выконваць такую аперацыю з максімальнай дакладнасцю дазволяць сучасныя медыцынскія мікраскопы. 
Тут жа ствараюць асаблівыя кліматычныя ўмовы. 
Спецыяльная сістэма ачышчае паветра і забяспечвае ў памяшканні патрэбную вільготнасць. Гэта дапамагае знізіць рызыку ўскладненняў. У суседніх кабінетах  сучасныя лазеры, аналагаў якім няма ва ўсёй краіне. Дзякуючы новым устаноўкам менш траўматычным, напрыклад, стане лячэнне глаўкомы. 
Назіраць за ўсімі аперацыямі можна будзе дыстанцыйна. 
Новы хірургічны блок стане і адукацыйнай пляцоўкай. Назіраць за ўсімі аперацыямі можна будзе дыстанцыйна. У медыцынскіх залах устаноўлена сістэма відэатрансляцыі - камеры схаваныя нават у аперацыйных лямпах.
Кожны дзень тут будуць выконваць некалькі дзясяткаў такіх аперацый. Аб'яднаць усе перадавыя методыкі ў афтальмалогіі плануюць і ў рэспубліканскім цэнтры, які пабудуюць у сталіцы.