Аператыўнікі БЭЗ праводзяць маніторынг нелегальных кропак продажаў незамярзаек

5 января 2020
Самы хадавы зімовы тавар для аўтамабілістаў – шклоамывальная  вадкасць. Прадаецца ў любым супермаркеце, на запраўках і нават на абочынах. Сёння на рынку так званых незамярзаек - дзясяткі брэндаў. Але адна вялікая бяда: шматлікія з іх гусцеюць і крышталізуюцца, ледзь слупкі тэрмометраў апусцяцца ніжэй за нуль. Аператыўнікі БЭЗ і супрацоўнікі падатковай службы праводзяць маніторынг нелегальных кропак продажаў. 

Штотыдзень супрацоўнікі санэпідстанцыі забараняюць выкарыстанне вадкасцяў, якія здольныя супрацьстаяць самаму суроваму мінусу. У чым жа прычына? Чаму кожны год аўтамабілісты сутыкаюцца з адной і той жа праблемай - няякаснай амывайкай? І што гаворыць закон на гэтую тэму? Ужо зараз - вялікае расследаванне "Галоўнага эфіру". 

Расказвае Уладзімір Каралёў (відэа).