Італьянскія пачуцці - на сцэне Вялікага. Опера "Тоска" Пучыні загучала па-новаму. Упершыню на падмостках беларускага тэатра Наталля Мурадымава - салістка Маскоўскага музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. Гэтая роля для яе асабліва значная: з партыяй Флорыі яна паступала ў тэатр.
У Вялікім тэатры Беларусі "Тоска" на сцэне з 2010 года. У гэтым сезоне пастаноўка была апошні раз.













