ААН высока ацаніла дасягненні Беларусі ў барацьбе з ВІЧ

12 июня 2016

У штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку пастаяннаму прадстаўніку нашай краіны Андрэю Дапкюнасу ўручана пасведчанне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якое фіксуе, што ў Беларусі афіцыйна пацверджана поўнае прадухіленне перадачы ад маці да дзіцяці ВІЧ-інфекцыі. Варта адзначыць, што наша краіна стала першай і адзінай у Еўропе, якая атрымала такое пасведчанне. 

А напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне ўдзельнікам нарады высокага ўзроўню Генасамблеі ААН па праблеме ВІЧ/СНІД, у якім адзначыў пабудову агульнадаступнай і эфектыўнай сістэмы аховы здароўя як найважнейшага прыярытэту дзяржаўнай палітыкі.