Online-фэст "Паўлінка" на Купалле

7 июля 2020
Дарэчы, паглядзець пастаноўку п'есы можна анлайн. Зараз праходзіць музейна-тэатральны фестываль "Паўлінка на Купалле". На спецыяльнай інтэрнэт-старонцы размясцілі некалькі тэматычных блокаў. Там можна віртуальна наведаць родныя мясціны Янкі Купалы, убачыць афішы спектакляў "Паўлінка" розных гадоў, навучыцца танцаваць лявоніху з панам Быкоўскім ці плесці купальскія вянкі.

"Купальскім" будзе ўвесь тыдзень - анлайн-фэст прадоўжыцца да 12 ліпеня.