Анлайн-заняткі для школьнікаў праводзяць у БДПУ

14 апреля 2020
Серыю анлайн-урокаў для школьнікаў запусцілі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. У валанцёрскім адукацыйным праекце будучыя выкладчыкі праводзяць заняткі па школьных дысцыплінах для вучняў першых - адзінаццатых класаў. Напрыклад, сёння ў раскладзе  беларуская літаратура, хімія, алгебра, гісторыя. Усе трансляцыі праходзяць на афіцыйным YouTube-канале ўніверсітэта. Дарэчы, за два дні праекта на яго падпісаліся больш за 20 тысяч чалавек. Пасля заняткаў удзельнікі трансляцыі атрымліваюць заданні для самастойнай работы, спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні ці тэсты па тэме ўрока. Дарэчы, у чацвер да анлайн-праекта далучацца і навучэнцы педагагічных класаў. Яны падрыхтуюць урокі для пачатковай школы.