Анлайн-марафон у падтрымку віцебскіх медыкаў працягваецца

24 апреля 2020
Анлайн-марафон у падтрымку медпрацаўнікоў працягваецца ў гэтыя хвіліны. Сотні карыстальнікаў YouTube-платформы, тысячы слухачоў радыё "Мір далучацца да канцэрта беларускіх артыстаў, каб у каментарыях падзякаваць урачам і медперсаналу за штодзённую працу і барацьбу за жыцці беларусаў. 

Што зараз адбываецца ў эпіцэнтры марафона, і хто перадаў словы падтрымкі краіне ў прамым эфіры? 

Даведаемя ў Лідзіі Заблоцкай, яна на прамой сувязі са студыяй. 

Зараз мы знаходзімся непасрэдна ў самой студыі гукапісу прадзюсарскага цэнтра "СПАМАШ". Менавіта адгэтуль перадаюць сігналы падтрымкі і хвалі прыемнай музыкі, якая здольная зрабіць будні нашых медыкаў лягчэйшымі. Дарэчы, асноўная падтрымка сёння - Віцебску і ўрачам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. На працягу ўсяго марафона яны выходзяць на сувязь, распавядаюць, як зараз ідуць справы ў бальніцах. Для іх - ужо хутка - у эфіры праспявае Алена Ланская, а пакуль словы падтрымкі перададуць папулярны музыкант Ігар Бутман і экс-саліст "Бэд Бойз Блю" Кевін МакКой. Чакаем анлайн-сустрэчы. 

У прынцыпе, сёння шматлікія, хто часта гасцюе на "Славянскім базары ў Віцебску", гатовы падтрымаць не толькі фестывальную сталіцу, але і ўсю краіну. Ужо адбыўся відэамост з Алегам Газманавым і Ірынай Білык. Наперадзе - Дзяніс Майданаў, Канстанцін Масковіч і Томас Нявергрын. Сам марафон доўжыцца з поўдня. Свае хіты ў жывым гуку тут ужо спявалі Аляксандр Саладуха, Вольга Плотнікава, група "Тяни-Толкай". Пакажам, як гэта было.

Кожны, хто вяшчае сёння са студыі, з усёй шчырасцю просіць не падаць духам і заставацца моцнымі. Таму гэты вакальны марафон плануе пабіць свой жа рэкорд: трансляцыя канцэрта не спыніцца ні на секунду на працягу 12 гадзін. Дарэчы, ужо вядомы першыя пералічэнні на дабрачынны рахунак бальніцы. Так, ... . Прама зараз вы можаце зайсці ў YouTube, канкрэтней - на канал "СПАМАШ", пабыць на канцэрце і падтрымаць тых, хто на перадавой сёння.