Анлайн-канферэнцыя з намеснікам Міністра гандлю

12 марта 2015

Напярэдадні Дня спажыўца. Анлайн-канферэнцыя з намеснікам Міністра гандлю Ірынай Наркевіч адбудзецца заўтра на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Ужо сёння тэлегледачы могуць задаваць свае пытанні ў спецыяльным раздзеле нашага сайта tvr.by. Падчас сустрэчы асаблівую ўвагу нададуць здароваму харчаванню, пытанням рознічнага гандлю, зменам у заканадаўстве, а таксама абароне праў спажыўцоў.