Анлайн-канферэнцыя з першым намміністра культуры Беларусі Ірынай Дрыгай

20 ноября 2014

Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі будзе праходзіць паводле новых правіл, з новымі намінацыямі і нават новай узнагародай. Хто прэтэндуе на галоўныя тэатральныя прызы, які з беларускіх тэатраў прыме ўсю эліту Мельпамены?


Пра ўсе таямніцы закулісся трэцяй Нацыянальнай тэатральнай прэміі краіны можна будзе даведацца ў першага намміністра культуры Беларусі Ірыны Дрыгі. Яна сёння наведае інтэрнэт-гасцёўню Белтэларадыёкампаніі. Канферэнцыя пройдзе з 12 да 13.00. Свае пытанні вы можаце задаць на сайце tvr.by.