Анлайн-канферэнцыя з першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым

21 января 2015

Заўтра ў 11 гадзін на сайце Белтэлерадыёкампаніі анлайн-канферэнцыя з Уладзімірам Кухаравым, першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама. Госць студыі раскажа аб плане рэканструкцый грамадскіх аб'ектаў сталіцы, будаўніцтве новых парковак і дарожных развязак.

Асаблівая ўвага - тэме жыллёвай палітыкі. Задаваць пытанні можна ўжо зараз на сайце tvr.by.