Анлайн-канферэнцыя з першым прарэктарам медуніверсітэта Сяргеем Губкіным

8 февраля 2016

Штогод у Беларусі на ВРВІ і грып захворвае кожны трэці чалавек. За сезон афіцыйна рэгіструюцца каля трох мільёнаў выпадкаў захворванняў. У групе рызыкі - людзі з аслабленым імунітэтам і дзеці да 14 гадоў. Як пазбегнуць інфекцыі? Каму трэба гартавацца? І наколькі эфектыўныя прышчэпкі? Усё гэта раскажа першы прарэктар медуніверсітэта Сяргей Губкін. Анлайн-канферэнцыя адбудзецца заўтра ў 11 гадзін на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Свае пытанні можна задаваць ужо сёння на партале tvr.by.