Анлайн-канферэнцыя з начальнікам Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Васілём Лосічам

24 июня 2015

Афіцыйна рабства забаронена ва ўсіх краінах свету, аднак сама з'ява не знікла. Штогод сотні людзей трапляюць у палон за мяжой у  імкненні да лепшага жыцця. Як засцерагчы сябе і родных, раскажа начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Васіль Лосіч. Анлайн-канферэнцыя пройдзе заўтра апоўдні  на сайце tvr.by. Пытанні можна задаваць ужо зараз.