Анлайн-канферэнцыя з мастацкім кіраўніком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра

27 марта 2014

Усяго ў нашай краіне 28 прафесійных тэатраў. Адзін з самых папулярных - Беларускі акадэмічны музычны. Ён заняў другое месца па наведвальнасці пасля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Пра сакрэты вакальнага мастацтва, акцёрскага поспеху і тэатральнага трыумфу заслужаны работнік культуры Беларусі, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч раскажа падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі сёння з адзінаццаці да паўдня.


Пытанні можна задаваць ужо зараз, запоўніўшы спецыяльную форму на сайце tvr.by.