Анлайн-канферэнцыя з дырэктарам тэлеканала "Беларусь 24" Аленай Ладуцькай

2 февраля 2015

Заўтра на сайце Белтэлерадыёкампаніі ў 11 гадзін адбудзецца анлайн-канферэнцыя з дырэктарам тэлеканала "Беларусь 24" Аленай Ладуцькай. 10 гадоў таму ў лютым 2005 года пачаў сваё вяшчанне першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал краіны. За гэты час ахоп аўдыторыі павялічыўся да 270 мільёнаў чалавек, геаграфія вяшчання працягвае пашырацца.

Задаць пытанні і павіншаваць "Беларусь 24" з юбілеем тэлегледачы могуць ужо сёння на сайце tvr.by.