Анлайн-канферэнцыя на сайце www.tvr.by распавядзе пра акцыю "Любіць Беларусь!"

27 августа 2015

Больш даведацца пра беларускую культуру, палепшыць веданне роднай мовы і дакрануцца да багатай песеннай спадчыны прапаноўвае ў новым сезоне "Беларусь 3". Зусім хутка тэлеканал пачне новы праект і сумесную акцыю "Любіць Беларусь!" Пра гэта сёння апоўдні падчас анлайн-канферэнцыі распавядуць намстаршыні Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Белая Русь" Аляксандр Шацько, а таксама салістка ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Таццяна Лазоўская. Пытанні пакідайце на сайце tvr.by.