“Абарона правоў спажыўцоў у эпоху разумных тэхналогій” – такі слоган Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў. Яго адзначаць заўтра. Лічбавыя тэхналогіі змянілі характар многіх паслуг і прадуктаў. Цяпер прасцей купіць тавары, заказаць білеты ў кіно ці аплаціць ЖКГ анлайн. Што трэба ведаць пры набыцці тавару ў Інтэрнэце?
Як адстаяць свае інтарэсы ў спрэчцы з прадаўцом, раскажа кіраўнік Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша падчас анлайн-канферэнцыі сёння ў 13:00. Задавайце свае пытаніі на сайце tvr.by.
Анлайн-канферэнцыя да Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў
14 марта 2019













