Анлайн-канферэнцыя да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ў 11:00 на tvr.by

2 марта 2018

Беларусь рыхтуецца адзначыць 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны на нашых землях. 3 сакавіка 1918 года быў падпісаны Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Чаму гэты складаны перыяд сёння называюць забытым, хоць ён прывёў да распаду чатырох імперый і шмат у чым вызначыў сучасную геапалітыку. 400 кіламетраў лініі фронту па Беларусі - вынікі найбуйнейшых бітваў і людскія страты.

Задайце сваё пытанне эксперту ў галіне Першай сусветнай вайны, краязнаўцу Уладзіміру Багданаву на сайце Белтэлерадыёкампаніі ў раздзеле анлайн-канферэнцыя. Далучайцеся да прамога эфіру tvr.by сёння ў 11:00.