Анлайн-галасаванне на сайце часопіса National Geographic Traveller прадоўжыцца да 15 кастрычніка

3 октября 2017

Беларусь прэтэндуе на перамогу ў намінацыі "Гастранамічны і агратурызм" конкурсу лепшых турыстычных кірункаў.

Анлайн-галасаванне зараз праходзіць на сайце часопіса National Geographic Traveller. Прадоўжыцца яно да 15 кастрычніка ўключна. За першае месца таксама змагаюцца Арменія, Грузія, Індыя, Італія, Перу і Швецыя. Летась па выніках конкурсу National Geographic Беларусь была прызнаная лепшай краінай для агратурызму. На пачатак гэтага года ў нашай краіне налічвалася 2 279 аграсядзіб. Летась у іх адпачылі амаль 302 тысячы чалавек.