Яны кардынальна змянілі сваё жыццё і адначасова знайшлі новую працу

3 августа 2015

Амаль дзве сотні беларусаў уладкаваліся на новую працу, змяніўшы пры гэтым месца жыхарства. У спісе плюсаў не толькі стабільная зарплата і рашэнне кватэрнага пытання, што асабліва актуальна для маладых сем'яў, але і фінансавая дапамога. На што могуць разлічваць сёння тыя, хто вырашыўся цалкам змяніць сваё жыццё, і ці не шкадуюць яны пра сваё рашэнне?

Наш карэспандэнт Дзіяна Равякова высветліла. Сям'я Панфіла пераехала з горада ў вёску ўсяго тры месяцы таму. Зараз замест цеснай гарадской двушкі ў іх цэлы загарадны дом: яго паводле кантракта падаў наймальнік.

Вольга Панфіла прызнаецца: на пераезд у вёску ў першую чаргу паўплывала здароўе малодшай дачкі. Дактары парэкамендавалі дзяўчынцы больш быць на свежым паветры.

Кіраўнік сям'і разам з месцам жыхарства змяніў і працу. Праўда, усміхаецца, не кардынальна: як і ў Баранавічах, сёння ў вёсцы Арэшнікі ён працуе трактарыстам.

Працу, распавядае, знайшоў праз Інтэрнэт. Але гэта, гавораць ужо ў Мінпрацы, хутчэй, выключэнне. Паводле слоў спецыялістаў, усё ж больш шанцаў знайсці добрае рабочае месца з падаваннем жылля ў аддзяленнях службы занятасці. Сёння ў нацыянальным банку вакансій амаль тысяча трыста прапаноў з пазнакай "перасяленне".

Апроч жыллёвага бонуса, нашы наймальнікі абяцаюць і годную аплату працы.

Толькі сёлета служба занятасці нашай краіны ўжо дапамагла адначасова працаўладкавацца і перасяліцца амаль сотні беларускіх сем'яў. І яшчэ столькі ж працоўных перасяленняў, паводле дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі, у планах да канца года.

Асноўны памер адначасовай дапамогі пры перасяленні - сем бюджэтаў пражытачнага мінімуму, сёння гэта звыш дзесяці мільёнаў рублёў. Гэтую суму атрымае сам працаўладкаваны плюс яшчэ амаль па паўтара мільёна кожны член яго сям'і. Але толькі пасля таго, як будзе складзены гадавы кантракт з наймальнікам.

Дарэчы, кампенсуюць сям'і нават выдаткі на пераезд, але, мабыць, галоўны бонус - жыллёвы, калі ўлічваць яшчэ і той факт, што беларусы, якія перасяліліся па кантракце з наймальнікам, з цягам часу змогуць нават набыць пададзенае ім зараз жыллё ва ўласнасць - у растэрміноўку і на льготных умовах.