Яны змаглі ператварыць словы "Зроблена ў Беларусі" ў знак якасці

31 июля 2015

Гісторыя ў асобах пра нараджэнне зараз ужо вядомых далёка за межамі краіны беларускіх брэндаў. Яны змаглі ператварыць словы "Зроблена ў Беларусі" ў знак якасці. Тыя самыя маркі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Агенцтва тэленавін прапануе серыю фільмаў, прысвечаных тым брэндам, якімі ганарыцца наша краіна. 10 серый і 10 вытворчасцяў - усё ад мінулага да будучыні.

Іван Эйсмант, галоўны дырэктар АТН:

"Мы прывыклі асацыяваць пэўныя краіны з некаторымі рэчамі або брэндамі. Вось такім жа чынам за мяжой нашу краіну асацыююць з нашымі гандлёвымі маркамі, толькі, па зразумелых прычынах, мы пра гэта не ведаем. Мэта нашага праекта - паказаць рэальныя дасягненні Беларусі, паказаць прадпрыемствы, паказаць людзей, паказаць брэнды, дзякуючы якім Беларусь гучыць на ўвесь свет і часта ў захопленых танах. І адразу хачу сказаць, што для першых дзесяці серый мы знайшлі маментальна герояў, нам ёсць, што паказаць. Я ўжо прама зараз бачу, што ў гэтага цыкла будзе працяг".

Пра тое, як гэта - заваяваць пакупніка на трох кантынентах. Вялікую прэм'еру Агенцтва тэленавін глядзіце адразу пасля "Панарамы" ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны. Не прапусціце, бо гэта "Зроблена ў Беларусі".