Яны змянілі зручнае адзенне на салдацкія шынелі і боты

20 февраля 2018

Незвычайны эксперымент сёння ладзілі для студэнтаў і навучэнцаў з усёй краіны, якія працуюць у маладзёжных атрадах аховы парадку. З нагоды стагоддзя Узброеных сіл Беларусі іх запрасілі ў армію роўна на суткі. Хлопцы, якім, хутчэй за ўсё, яшчэ прыйдзецца адслужыць пасля вучобы, вывучылі асновы страявой хадзьбы, паспрабавалі сябе ў ролі механікаў-вадзіцеляў танка на адпаведных трэнажорах, а таксама пакаштавалі салдацкі абед.

Заўтра ўдзельнікаў эксперыменту чакае пад'ём а шостай раніцы, зарадка, сняданак і разбор памылак. Такія патрыятычныя акцыі Беларускі саюз моладзі ладзіць штогод напярэдадні дня абаронцаў Айчыны.