Яны атрымалі свой партыйны білет

24 Лютага 2015

Восемдзесят пяць прадстаўнікоў Ленінскага раёна сталі ўдзельнікамі ўрачыстага сходу Камуністычнай партыі Беларусі. Партыйныя білеты з рук першага сакратара Кампартыі Ігара Карпенкі атрымалі педагогі, дактары, інжынеры, рабочыя ад трыццаці да пяцідзесяці гадоў. Віталі ўдзельнікаў сходу кадэты і прадстаўнікі Беларускага саюза моладзі. Сустрэча членаў Камуністычнай партыі Беларусі прымеркавана да сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі.

Членам Камуністычнай партыі можа стаць любы грамадзянін Беларусі ўзростам ад васямнаццаці гадоў. У пачатку года Кампартыя аб'ядноўвала больш за шэсць тысяч чалавек, але штодзень іх колькасць расце.