Яны спявалі за Радзіму. Кацюша

26 июня 2014

І сёння ўвечар на Беларусь 1 адбудзецца тэлепрысвячэнне будучай падзеі - 70-годдзю вызвалення Беларусі. У прайм-тайме адразу пасля Панарамы не прапусціце чарговы фільм з прэм'ернага дзесяцісерыйнага дакументальнага цыклу АТН Яны спявалі за Радзіму


Гэтым разам аўтары па нотах разбіраюць песню Кацюша.


Сучаснікі звязваюць яе з ракетнай савецкай устаноўкай, а, між іншым, да вайны Кацюша выконвалася на джазавы манер. А ў Японіі без яе не абыходзіцца папулярны анімэ-серыял.


Дарэчы, усе песні ў праекце выконваюць хлопчыкі з малодшага хору гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі.


Яны спявалі за Радзіму - адразу пасля інфармацыйнага канала Панарама.