Яны і ў будні, і ў святы на пасту

4 марта 2014

І так вось ужо 97 гадоў. Менавіта вартавыя парадку заўсёды на пярэднім фронце барацьбы са злачыннасцю. Да таго ж ні адна значная падзея не праходзіць без людзей у пагонах. Бадай, бліжэй за ўсё да народа ўчастковы. Пра будні радавога інспектара раскажа Уладзімір Каралёў.


Нават падчас прафесійнага свята працы ў гэтых людзей менш не становіцца. Па абавязку службы многія афіцэры і радавыя міліцыянеры і сёння займаюцца паўсядзённай працай.


Шум у гэтай кватэры - справа часу. Пачынаецца бліжэй да вечара, сціхае раніцай. Як толькі ў дзяжурнай часці чуюць знаёмы адрас, міліцыянер разумее: скандалу не пазбегнуць.


Злоўжываў спіртнымі напоямі і гэты 24-гадовы мінчанін. Нягледзячы на тое што ён правёў у ізалятары ўжо 18 гадзін, карысці яму гэта не прынесла. Хіба што ў часе заблытаўся.


Пакуль не сцямнела, інспектары займаюцца прафілактыкай - сочаць за тым, каб кватэра выпівак не ператварылася ў чарговы прытон. Паўгода таму мужчына з гаворачым прозвішчам Крышталь стаў на шлях выпраўлення. А яшчэ нядаўна міліцыянеры з гэтага дома не паспявалі вывозіць гасцей у ЛПП. Каб цвёрда замацаваць новыя жыццёвыя асновы, інспектары часта заходзяць у госці.


Такі пастаянны кантроль дапамагае пазбегнуць бытавых канфліктаў, правапарушэнняў і вулічных боек. Нягледзячы на сваё прафесійнае свята сёння праваахоўнікі таксама выйдуць на вуліцы горада для спакойнага завяршэння дня.