Яны даюць магчымасць зноў пачуць свет

7 ноября 2017

Каля дзвюх з паловай тысяч аперацый за год па вяртанні слыху праводзяць беларускія ўрачы. Сёння нашы лор-спецыялісты прымяняюць перадавы вопыт, працуючы на самым сучасным абсталяванні. А створаны сёлета сімуляцыйны адукацыйны цэнтр, дазваляе навучаць калег і з іншых краін.

Аб навінках, здольных вярнуць слых, - Дзіяна Равякова. Гэтыя гукі пацыентка зараз не чуе. Яна пад наркозам. Але і да аперацыі дзяўчына чула ўсяго напалову. Акрамя таго, спецыялісты не выключалі, што хранічны атыт яе правага вуха цалкам мог прывесці нават да абсцэсу мозгу або менінгіту. Зараз жа ўрачы ўпэўненыя, ачуўшыся пасля анестэзіі, такія сур'ёзныя рызыкі пацыентку ўжо не закрануць, пры гэтым да яе вернецца слых.

Дзве з паловай тысячы аперацый за год праводзяць толькі ў гэтым цэнтры нашы лор-урачы. І кожная 25-ая дорыць пацыенту магчымасць пачуць гэты свет упершыню. Дарэчы, Беларусь з'яўляецца адной з нешматлікіх краін у свеце, дзе аперацыі, якія вяртаюць слых, праводзяцца бясплатна.

Навучаліся нашы вядучыя лор-урачы на радзіме отарыналарынгалогіі - у Германіі. Сёння Беларусь ужо здольная самастойна навучаць перадавой лор-хірургіі калег з-за мяжы.

Вось ён сімуляцыйны адукацыйны цэнтр, дзе нашы спецыялісты, а таксама замежныя могуць атрымаць перадавы вопыт у галіне лор-хірургіі. Гэты макет у дакладнасці паўтарае скроневую косць чалавека, што дазваляе ўрачам трэніравацца рабіць аперацыі па паляпшэнні слыху.

І не толькі слыху, вось на гэтым муляжы, надрукаваным на 3D-прынтары, вучні цэнтра трэніруюцца аперыраваць паталогіі верхніх дыхальных шляхоў. Новы навучальны цэнтр створаны пераважна для іншаземцаў, гэтай восенню набрацца вопыту ў нашых спецыялістаў у Беларусь прыязджалі ўжо ўрачы з Расіі, Украіны і Грузіі. У ролі ж пацыентаў "паправіць слых" - да нас едуць ужо не толькі з краін СНД, але таксама, напрыклад, жыхары Скандынавіі, Японіі і Амерыкі.