Яна дзясяткі разоў ратавала пацыентаў ад COVID-19. А потым змагла перамагчы гэты вірус у сваім арганізме

5 мая 2020
Яна перамагала COVID дзясяткі разоў, ратуючы сваіх пацыентаў. Некалькі дзён таму змагла перамагчы гэты вірус і ў сваім арганізме. Загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі 5-й сталічнай бальніцы амаль месяц правяла ў цяжкім стане і вось нарэшце атрымала адмоўны тэст. Юлія Грызунт сустракала ўрача  на выпісцы з бальніцы (відэа).